Гляджу на тых, хто у Кушадасах

Гляджу на тых, хто ў Кушадасах
І мне не хочацца туды -
Не іх гатэля, ні абцасаў,
Ні іх блакітнае вады…

Ні іх спякоты, ні іх пляжаў…
Камусьці, мабыць, гэта - цуд,
А мне смачней Радзімы смажань,
Бо нарадзілася я тут.

А мне мілей лясы, прасторы
Зямлі маёй, яе палі.
Святлістасць рапсавага мора,
Дзе сонца промні зацвілі.

А мне мілей салоўкі песні,
І пошчак дождыкаў лясных,
Што зеляніну ў спёку песцяць
Ды так прыемныя на слых!

А мне мілей духмянасць траваў
Цяністых пушчаў і гаёў,
Дзе адпачну заўжды на славу,
Бо ўсё тут роднае, сваё…


Рецензии