Ева
з калекцыі Белгазпрамбанку, у рамках справы,
па якой затрыманы і пасаджаны за краты
былыя і дзеючыя супрацоўнікі банка,
а таксама сябры і непасрэдна сам кандыдат
у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка,
былы галоўны менеджэр банку.)
Зірну направа,
Зірну налева,
Скрозь шыюць справу,
І справа - Ева...
Бог зрабіў Хаіма.
Хоць бацька ягоны быў Суцін,
Але не суць у ім,
А ў тым, што Хаім намаляваў Еву,
І ў Хаіма, відаць, не было сумневу,
Каб яна нягайна
Звалася не Ганна з-пад Гайны,
Не Надзея, не Вера,
Якая не пралезе у дзьверы.
А жнівеньскай ранню
Хаім убачыў каханне
Жоўтае бяз скуры
У камеры абскуры;
То была Ева з вуліц Парыжу,
Што між грудзей
Ня носіць крыжу,
Бо яе крыж - Эйфеля Парыж.
І невядома чаго Хаім ад яе хацеў,
Ды толькі ў вочы глядзеў, глядзеў,
І маляваў сінім ды чорным,
Быццам ведаў,
Колькі яна незлічона
Спазнае бедаў.
Схрысціўшы далоні
Стаіць у палоне
Сымбалем дрэва
Суціна Ева.
———————————
Карціна - “Ева” Аутар - Суцін Хаім 1928 г.
Свидетельство о публикации №120062201983