Чуецца лагодны спеу птушыны...

***
Чуецца лагодны спеў птушыны.
Свежы ветрык гойдае лісты
З кветкамі чырвонымі шыпшыны,
Гне яе калючыя кусты.

Хмаркі паглядаюць на шыпшыну:
То бягуць, то спыняцца над ёй.
Як і думкі – толькі пра Айчыну,
Што заву матуляю сваёй.

21. 06. 2020 г.


Рецензии