Матулiн наказ
Зямлю сваю не пакідай.
Цябе з маленства гадавала
Каб доўг Радзіме тут аддаў.
Жыцця нябудзе на чужбіне
І горкі будзеш мець ты хлеб.
Патрэбна жыць у сваёй краіне
Дзе ўладар быў бацька й дзед.
Дзе каласяца нівы хлебам
Магілы дзе тваіх дзядоў.
Бяспечна жыць пад родным небам.
Ў зорках шлях заўжды дамоў.
Павінны ведаць твае ўнукі
Цячэ якая ў жылах кроў.
Непакладая ў працы рукі
Ўзрасці і ты сваіх сыноў.
Лілія Воронова (Журавінка)21.06.2020г
Свидетельство о публикации №120062103468