Ваукалак
І скрозь шэры туман,
Пабягу да людзей
Помсціць ім за падман.
Поўня срэбранай зробіць
Маю шэрую поўсць
А ў чырвоных вачах –
Смага смерці і злосць.
Той вядзьмяр, што калісь
Мяне гэтак пракляў,
Зараз ён састарэў
Ды слабы вельмі стаў…
***
-Я ўжо тут, стары чорт, -
Яка цёплая кроў,
-Тваё сэрца чакаюць
Чацьвёра клыкоў!
Воўк не стане ізноў
Чалавекам цяпер,
Але зараз забіты
Больш жудасны звер.
Свидетельство о публикации №120062009219