Вiльготна, цёпла, агародна...
Вільготна, цёпла, агародна
Пасля ўчарашняга дажджу.
Мой любы Край, мой бацька родны,
Табой, як песняй, даражу.
Люблю твой цвет зялёнай бульбы,
Што корміць з году нас у год,
Сланечнікаў высокіх кульбы
І працавіты твой народ.
Люблю жытоў жывое срэбра,
І завязь яблыкаў тваіх,
І ўсё, што так душы патрэбна,
Пакуль з табой – сярод жывых.
Люблю тваё – у хмарах – неба
І мары тваіх вешчых сноў.
Жадаю міра табе, хлеба
І вольнасці тваіх вятроў.
19. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120061903522