Зламала слiву у суседа ветрам...
Зламала сліву у суседа ветрам,
А як яе ён паліваў, бярог!
Як любаваўся лісцікамі летам
І шанаваў яе, як толькі мог!
Рубае голле, паліць тую сліву,
Успамінае першую вясну,
Як зацвіла, і пах яе разліву,
І квецені – магічную красу.
Трашчыць галлё, развітваецца з садам,
Нібы сусед – з далёкаю вясной,
І ападае попел зарападам
Згарэлай мары над зямлёй пустой.
18. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120061803257