Прагрымела, прашумела...

***
Прагрымела, прашумела,
Прагуло дажджом.
Засвяціла сонца смела,
Прыпякло агнём.

Пахілілася ад кропляў
Да зямлі трава.
Сена, хто сушыў, намокла
Зноў на паплавах.

Парыць так, што цяжка дыхаць.
Чэрвень у смузе.
А па небе хмара ціха
На сяло паўзе.

Баба ў мокрым агародзе
Ўсё глядзіць на дом:
“Зноў ударыць, ці пяройдзе
Міма летні гром?”

16. 06. 2020 г.


Рецензии