танцевать
Чаканне – нотаю “До”!
Нота “Зараз”: ён зверху
выводзіць з даверам
кожны рэфрэн рандо
па эпічнаму пылу
(калі ж на яго падзьмуць,
то заморскае #feelyou
ўздымаецца быллю)…
На ўздыху шапчу
яму:
- Не мінуць,
Кампазітар,
нам танцаў
– такі сюжэт!
Ўсё ж дарэмна забыты
быў – складнік сюіты –
няспешлівы менуэт…
Пацалую маршчынку,
так блізка – ён на губах…
Любіць танчыць дзяўчынка!
#дзяк,
Моцарт
ды
Глінка,
Саці,
Рубінштэйн
і
Бах*…
*кампазітары, якія звярталіся ў сваёй
тварчасці да музычнай формы “менуэт”
Свидетельство о публикации №120061509699