Чарговы дзень плыве у тумане...
Чарговы дзень плыве ў тумане,
Ў сівой сярэбранай імгле.
Якім без верша дзень той стане?
Мо кропляй высахне на шкле?
Мне б затрымаць яго хоць словам,
Ласкавым ветлівым радком,
Каб узышоў ён вершам новым,
Ліловым зазваніў званком!
Імглісты дзень плыве ў тумане
Пад перазвон – птушыны спеў,
Каб растварыцца ў акіяне
Таго, чаго я не паспеў…
15. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120061505278