Я чакала цябе
Ў небе сінім. Як мякка трымціць,
Ззяе ў высі бясконцай, далёкай,
Меладычна і звонка гучыць.
Я чакала цябе нібы сонца
Раннім ранкам, бо шле ўсім цяпло.
Хвалявалась жаночае сэрца.
Сонца ціха і мякка ўзышло.
Я чакала цябе нібы кветку,
Што прыгожа і ярка цвіце.
Любы мой! Чую гулкія крокі.
Дзень надзею і радасць нясе.
Свидетельство о публикации №120061500004