Дзяцiнства Алеся Глебчыка
4
…Алесь Глебчык быў крыху гарэзлівым дзіцяці, але гэта было нейкае лёгкае пачуцце! Не было ў гэтым задзірлівасці, калі што дык то было проста ад таго , што так бывае. Памятаў і яблыневы сад дзяцінства і шляхі дзяцінства, як бацька выразаў з дрэва яму дубальтоўку і ён бегаў з ей па вуліцы. Памятаў і бабу Кміну, якая жыла побач і як першы раз спужалася , але такое часта бывае ,калі старыя баяцца дурыкаў якія робяць дзеці,а ён сказаў баба Кміна з драўлянай дубальтоўкай сдавайся!Кміна падняла рукі ўгору, але вышаў старыў дзед Мірон,з якім яна жыла набрахаў на Алеся і ўсё скончылася. Старыя вядуць сябе ўжо інакш чым дзеці.
Ужо не паспеў Алесь прыгледзецца ,а ўжо і маладосць прыйшла, як цягнік. Яшчэ ўчора ён назіраў за бацькам, як ён майстрыў –рэзаў з дрэва. Старана, а некаторыя рэчы доўга рэзаў, каб яны былі прыгожымі , а Алесь часам сядзеў глядзеў як бацька рэжа, а потым стомлены ішоў спаць ці на двор гуляць з дзяцьмі. Але нічога амаль не засталося , ад бацькавых рэчаў , бо прадаваў , акрамя сэрванту і некалькі лыжак. Сустракаліся і знаёмыя , якія помнілі яшчэ бацьку Алеся , не сказаць каб ён сябраваў з імі, але гэта былі тыя добрыя сустрэчы , якія цешылі сэрца маладога чалавека вось так і здаецца кожны, жыве тым што яму знаёма.
Сам Алесь вырабляць з дрэва нічога не мог. Не паспяваў за бацькам. Мабыць не падыходзіла яму такая праца, і таму не ўдалося перадаць рамяство сыну ў спадчыну. І Алесь калі быў у дзяцінстве крыху саромеўся чамусьці гэтай разьбы. Вось калі бацька рэзаў дык яму здавалася ўсё на сваім месцы.
Успаміны пра маці былі простыя але таксама вельмі важныя : добрая, крыху строгая жанчына, гатавала, любіла чытаць, разам хадзілі ў краму, любіла кветкі. Часам любіла глядзець на Алеся калі ён сядзеў ды граўся з цацкамі. Ніколі яна не сварылася з бацькам наконт яго рамяства, з за смецця! Намагалася як мага болей апрануць сябе, бацьку, дзіцяці але без фанатызму.
І вось зараз ён Алесь у расквеце сваёй маладосці. Стромкі , блакітныя вочы, бялёсая галава, жылістае цела. А бацька быў крыху таўставаты. Маці хударлявая была. Таксама блакітныя вочы, худзенькая крыху бледная пад вачамі нібыто цень. Бацькіна відаць гарэзлівасць. Але гэта гарэзлівасць перш за ўсё была да рамяства. Акрамя сваёй жонкі у бацькі жанчын не было.
Свидетельство о публикации №120061403066