Мяжа

Тут лісця цень не адлічаеш
Ад малых птушак халадка.
Мяжу дравесную не ўбачыш:
Адзіны крок - і ты ў гасцях.

І ты ужо, як птушка, ўзняты.
Галін зялёных перазвон,
Пяшчотны, слухан, дараваты,
I зразуменны ў погляд дзён.

Тут заспакояць непакойных,
Засушаць буйства мокрых вок.
Даруюць ўсё: тое, што можна,
I што па позірку не змог.

I (калі схочаш аб'ясніцца)
Cвой ў дрыжык голас не хавай.

Мяжы не збойся адхіліцца,
Калі да хаты, быццам ў рай...


Рецензии