Далей ад шуму
Чаруе водарам лугоў.
Згублюся ў пахкіх травах дзесьці,
Далей ад шуму гарадоў.
Ля грэблі, у знаёмых гонях,
Прыемна так душы маёй.
Дзе статак паслі на Пагоні,
Цяпер задумлівы спакой.
Рамонкаў сонечная замець
На травяністых паплавах.
Дзяцінства ажывае памяць
З птушынай песняй у гаях.
Я гэтым краем ганаруся,
Дзе жыў спрадвеку продак мой,
Дзе, як калісь, плануе бусел
Над ціхазвоннаю зямлёй.
Свидетельство о публикации №120061205052