Аб гумарэсцы

Казаў Ткачоў у гумарэсцы,
Што зараз лепей, чым тады
Што не было нічога ў вёсцы,
Адны на дубе жалуды.

Але мякчэў крыху для віду
І сыпаў прыкладамі ўслед:
Аўтамабіль для інвалідаў,
А для астатніх быў мапед.

Згадзіўся з ім: было іх мала,
Сталёвых коней, але нам
Яшчэ і ездзіць не прыстала,
Дзе так хадзілася нагам.

Яшчэ прыпомніў ён талоны,
Бо адстаяў у чарзе не раз,
І цукар той, і макароны,
І цісканіну каля кас.

Маўчаў я, ціха толькі слухаў,
Як цяжка ім было рабіць-
Хадзілі ў вёскі ў завіруху,
Каб матэрыял для нас набыць.

А потым быў набор газеты,
Ручны набор, не як цяпер…
І не было ў жыцці прасвету
У нашым тым - СССР.

Ад гумарэскі неяк прыкра
Адчуў сябе я ў момант той.
Была Радзіма - раптам знікла,
А мы ж - жывём яшчэ з табой...

Былі ў нас грошы - гэта знаю,
У маіх бацькоў - на тры аўто.
І не таму, што хата з краю,
Бо, працавалі як ніхто.

А ці была ў іх патрэба,
У тых машынах без дарог?
Пасля вайны пабольш бы хлеба,
І каб жытло было, дай Бог.

Мы толькі-толькі акрыялі,
І падняліся, і пайшлі,
І за кароткі час пазналі,
Як добра жыць нам на зямлі.

Спраў не было нам да Парыжу,
З прастораў нашай Цаліны.
Зляталі ў космас для прэстыжу,
Саюза нашага сыны.

Але  прыйшоў аднойчы  Захад,
З ім разам хлынулі аўто.
Ламачча тое, доўга запар,
Рамантавала ўсё сяло.

Ды інтэрнэт, з другога краю,
Свет нам дзівосны ўсім адкрыў.
А зараз - моладзь прападае,
Няма змагацца з гэтым сіл.

То пастрашней любой атруты,
І Генры Кісенджар казаў:
- Мы строй савецкі, той славуты,
Хацелі  знішчыць, бо мяшаў.

А зараз бачу, што дарэмна,
На ўнуках бачу на сваіх.
Жылі Вы тут зусім не дрэнна,
І без падказак, без чужых.

І была моладзь з тым парывам,
З той прагай вечнай да жыцця.
То нашым дзецям было дзівам
З жыцця другога, з небыцця.

Яшчэ было ў  вас каханне,
І да навукі інтарэс.
Жыццё ў адзіным намаганні,
Каб вынік быў, каб быў прагрэс.

І шлях той, вызначаны вамі
Спрыяў і дзецям, і старым,
Як жыць далей -  рашалі самі
А, нам карцелась - не дадзім...

Аб гэтым знаў Васіль - вядома.
Бо там ён жыў і працаваў.
І думку выказаў свядома,
Бо новы час пасмакаваў.

На то яна і гумарэска,
Каб пасмяяцца ды й забыць.
Я не кажу, што сёння  кепска,
Але няма чаго і хваліць.

І ад сябе яшчэ два словы,
Напрыканцы, на пасашок:
Былі ў нас усе умовы,
Былі... ды жыць ніхто не змог!


Рецензии