Рыбалка
пайшоў я на рыбалку.
Узяў з вудай чарвякоў,
ды-бутэлек-сваякоў.
Ціха вылез праз вакно,
Калісь так рабіў даўно.
Калі позна з вечарыны,
Я вяртаўся да хаціны.
І каб не разбудзіць Алёнку,
(А так завуць маю жонку)
Хутка вуду разматаў,
На чарвя памармытаў.
За куст яе шпурнуў,
А сам закусь падцягнуў.
Вось хвіліна і другая,
Рыба спіць,і не чапае.
Праз гадзіну ды знарок,
Паплавок пайшоў у бок.
Даю яму ходу,ходу,
Бачу ў гэтым я выгоду.
Як хапае ёй вудзіла,
Каб тут рыбіна хадзіла.
Паплавок ужо нырнуў,
Вуду добра страсянуў.
Ну,няйначай,як шчупак,
Ды і я ж не абы як-
Я не выцягнуў адразу,
Замару яго,заразу
Паплавок туды-сюды,
То ў глыб,то ў кусты.
То прыляжа бы пластом,
То памчыцца за хвастом.
У віры вада бурліць,
Вуда ў мяне трашчыць.
Колькі з ім я адцягаўся,
Аж зусім расхваляваўся.
Замарыць як ні стараўся,
Шчупак той усё не здаваўся.
Марыць стаў я сам сабе,
Як жонка рыбу паднясе.
Гатаваць яна мастак,
Будзе пах,і будзе смак?
Налію яшчэ я шклянку,
За ўдалую рыбалку.
Цяпер рыба-навіна,
Бо ў краме яе няма.
Сабе мару,я вяду,
Паплавок бліжэй цягну.
Бачу,мала ўжо зусім,
І я зладжу цяпер з ім.
Каля метра засталося,
А мо,проста так здалося.
І тут ён як баўтнуў,
Хвастом ледзь не ў твар махнуў.
Трэба ж,леску абарваў,
Каб яго сам чорт падраў.
Мацюкнуўся ляпнуў у грудзі,
Падтрымайце мяне людзі.
Аж мне стала цёмна ў вочах,
Нібы лаўлю рыбу ноччу.
Ды дайшло,нарэшце мне,
Што гэта ўсё у ва сне.
Жонка ляпнула па твару:
Ну якая ж ты пачвара!
Ты,што п'яны звар'яцеў,
Ці пад старасць ашалеў?
***
Калі на рыбу пачаў збірацца,
То лепш з чаркай развітацца.
Свидетельство о публикации №120061009568