Катлеты
Іх чорныя бліскучыя крылы то тут, то там відаць было на талерцы. Ён смажыў катлеты і карміў Іх імі. Яны хвалілі гэтыя катлеты, яны забывалі яму нагадаць зняць шкарлупіну з прусакоў, елі іх з задавальненнем, на зубах хрусцелі крылы. Яны ведалі, што яны ядуць, але баяліся яму сказаць, што Ён прапусціў праз мясарубку. А Ён не ведаў чым іх корміць. Яны рабіліся маленькімі і нікчэмнымі ў Яго вачах. Ён здзіўляўся, чаму?
Дык хто ж дурны? Хіба той, які саджае бульбу на даху, а не той, хто яму дапамагае?
Яны не ведалі як навучыць Яго адрозніваць прусакоў ад мяса. І думалі калі мы ўсе будзем есці прусакоў, можа іх стане менш? Або яны з`ядуць нас знутры? І мы ператворымся самі ў гэтых вусатых хутканогіх дэманаў?
Свидетельство о публикации №120061009457