Вот это - зима
Зіма не тады, як ніякага выйсця,
Зіма не тады, калі холад у плечы,
Зіма не тады, калі цёпла на печы,
Калі не знайсці паратунку з бяды -
Зіма не тады.
Зіма не тады, калі снег па калена,
Зіма не тады, як страляе палена,
Як ноч, бы ў воўчай сядзіш глухамані,
Зычлівае слова і тое завяне,
Дрымотным пітво з дня ў дзень, сапраўды,
Зіма не тады.
Як толькі каханае побач няма,
Вось гэта - зіма!
Свидетельство о публикации №120061001310