***
І на вуснах, і ў душы...
Там, дзе горад.
Там, дзе вёска.
Там, дзе шум, --
А дзе ў цішы...
Колер -- белы.
Колер -- сіні.
І ружовы колер ёсць...
Так сябруе з намі ўсімі
Вось якая прыгажосць!
Слодыч лугавых пялёсткаў
І на вуснах, і ў душы...
Там, дзе горад.
Там, дзе вёска.
Там, дзе шум, --
А дзе ў цішы...
Колер -- белы.
Колер -- сіні.
І зялёны колер ёсць...
Так сябруе з намі ўсімі
Вось якая прыгажосць!
Слодыч летніх тых пялёсткаў
І на вуснах, і ў душы...
Свидетельство о публикации №120060804284