То водарам бэзу запахла...
То водарам бэзу запахла ў двары, --
Што будзе цяпер, а было што калісьці,
Сам Бог разуменне такое стварыў...
Зямное маўчанне -- крыніца святая, --
То чыстым сумленнем зноў свеціцца дух.
Гасцінец нябесны святлом асядае,
Каб яркіх пялёсткаў агонь не затух.
Ах, сэрцаў гучанне -- размова такая,
Вясенні праменьчык вачэй вабіць слух.
Што будзе цяпер, а было што калісьці,
Сам Бог разуменне такое стварыў...
Парой узгадаю зялёнае лісце,
Што водарам бэзу запахла ў двары...
Свидетельство о публикации №120060709692
А Врубеля бузок надихнув на містику http://proza.ru/2020/03/17/101
Светлана Шакула 08.06.2020 09:01 Заявить о нарушении