Цiха на Тройцу. I птушкi спяваюць...
Ціха на Тройцу. І птушкі спяваюць,
Ветрык лагодны прыходзіць з палёў.
Хмаркі на сад мой усё набягаюць,
Нібы бязмежная Бога любоў.
Ціха на Тройцу. І першыя кветкі –
Сініх і белых – цвітуць касачоў.
Хмаркі плывуць, як нябесныя дзеткі,
Нібы бязмежнага Бога любоў.
Ціха на Тройцу. Бялеюць вяночкі
Зноў на калінах, на версе кустоў.
Хмаркі, як мары. Іх шэрыя вочкі,
Нібы бязмежжа, дзе Бог і Любоў.
07. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120060705023