Нi слова пра вецер...
Ні слова пра вецер,
Ні слова пра сонца.
Ні слова пра лета, –
Яно не бясконца
Блудзіць будзе лугам,
Хадзіць будзе садам
І бегчы за плугам
З усмешкай-паглядам.
Адно толькі слова
Пра думкі і мары,
Што спеюць сурова,
Як чорныя хмары.
То міма бягуць,
То імгненна находзяць,
Але, як і лета,
У восень заводзяць.
З усмешкай-паглядам
Прайдзі ты праз лета,
Як вецер над садам –
У думках паэта.
05. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120060505102