Мая чыгунка
На захад i на ўсход.
Дарогi iх не канчаюцца,
Хутчэй што наадварот.
Ляціць праз стагоддзі зорачкай
Гісторыя майго цягніка:
Імкнуўся пад горку, з горачкі,
Дабегчы ў час каб.
Прайшла праз Парэчча першая
Галінка чыгункі той,
Што ўслаўляюць вершамі
Паэты зямлі маёй.
Злучыла Расію з Польшчаю,
Варшаву і Пецярбург,
Чула напевы Нёмана,
Бачыла цёмны Буг.
Вырас у цэнтры вёсачкі
Велізарны вакзал.
Мне пра яго дзядуля
Шмат чаго рассказаў.
Слухаў я зацікаўлена,
Гледзечы на бярозкі.
Можа калісь завітаў туды
Сам Кастусь Каліноўскі?
Магутны будынак, нібы
Прызваны абараняць
Сялянскія хаты, сядзібы
І жоўтую сенажаць.
Культуру, традыцыі, мову
І гонар свайго народа,
Свабодныя цёплыя словы,
Карэньчыкі кожнага роду.
Сабе ўяўляю, нібы
Мой шлях усцілаюць рэйкі.
Уздоўж то лясы, то нівы,
То хвалі халодных рэк.
На галаве - фуражка,
І я ўжо не маленькі,
Сур'ёзны, адказны, сталы
І кемлівы чалавек.
У кожнага беларуса
Свой лёс і свая дарога:
Сонейкам ззяць над светам
Ці ў барацьбе знікаць.
Хай уецца мая сцяжынка
Ад матчынага парога
Праз сэрца малой радзімы
Да бацькавага цягніка.
4 чэрвеня 2020г
Свидетельство о публикации №120060409697