Халоднай ранiцай прачнуцца...
Халоднай раніцай прачнуцца
І свежасць ветрыку адчуць.
І ў думкі зноў свае вярнуцца
І ў раніцу сябе вярнуць.
І да жыцця вярнуць узгорак
З бярозамі, птушыны спеў…
І не вярнуць у сэрца морак,
Што мала на Зямлі паспеў.
04. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120060402864