Сенокос
На полі вырасце трава,
Што маладзіца - медуніца,
Што чыстай лёгкасці палёт
І будзе жыць каторы год.
Не раз дажджы пальюць яе,
Не раз салоўка прапяе,
Пакуль не стане касавіца:
Мурог пад ранішняй слязой,
Пракосы доўжыць за сабой.
Трава сухая, гаманою,
Плыве над ціхаю ракою.
У снах аднойчы ёй прысніцца:
І сонца спёк і ветру сіла,
І поле, дзе трава ўрадзіла.
А цераз год, а цераз два,
На полі - новая трава.
Тут свайго роду таямніца:
Ад той, ад першай, сэрца б'е
І цешыць новы час яе.
Свидетельство о публикации №120060305830