Заiмглёны дзень праясняецца...
Заімглёны дзень праясняецца,
І калыша ветрык сады.
Сарамліва сонца ўсміхаецца,
Пакідае промняў сляды.
Лезуць з глебы бульбачкі купінкі,
Дзе-нідзе віднеюць радкі.
Летам у вясны перакуплены
Куст лазы шуміць ля ракі.
Пралятаюць птушачкі парамі,
Можа, недзе гнёзды віюць.
Хмаркі, нібы дым над пажарамі,
Ў заімглёным небе плывуць.
03. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120060304417