Беларусь мая, старонка дарагая!
Аксаміт палёў, сасновыя бары.
Хлебам, соллю ты гасцей сваіх вітаеш.
Людзі шчырыя жывуць тут і сябры.
Беларусь, мая ласкавая матуля!
З сінім позіркам прыветлівых вачэй.
Мне пад дахам тваім сонечным утульна.
І няма краіны ў свеце даражэй.
Беларусь - мая ты родная Айчына!
Край бацькоўскі нашых прадзедаў, дзядоў.
Пошум гаю з веснім гоманам птушыным
І заўжды такі жаданы шлях дамоў.
Беларусь! Ты - наша казачная птушка!
Наша мроя, наша мара і наш лёс.
Працавітыя сыны твае, дачушкі
Узнясуць цябе да велічы нябёс.
Свидетельство о публикации №120060207083