Пачуццям зычу асалоды
З нябёсаў – кошыка дабра,
Каб адыйшліся перашкоды
І шчасця надыйшла пара.
Каб не знікалі ў хаце кветкі,
Сярод сустрэнутых – сябры,
Пераканоўваю: у сведкі
Ты словы з верша адбяры.
Хай разгараецца цяпельца,
Музыкі граюць добры марш,
Пакуль вызвоньвае шчэ сэрца
Ў недасканалы побыт наш.
Свидетельство о публикации №120060106539