Халодны чэрвень сустракае ветрам...
Халодны чэрвень сустракае ветрам
Шалёнасць траў, сагнутых у дугу.
Цяпло ці будзе гэтым познім летам?
Ці напісаць я пра яго змагу?
Халодны чэрвень. Вецер свішча, вее.
Грамады хмар над поплавам ідуць.
Ці ажыве Краіна, ці паспее
Сагрэць цяплом адзіны верны пуць?
Шалёнасць траў, што хіляцца і гнуцца,
Каб толькі утрымацца на зямлі,
А потым ціхай раніцай прачнуцца
І усміхнуцца: “Мы перамаглі!”
01. 06. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120060104263