Май развiтваецца ветрам...
Май развітваецца ветрам
І бярозы, сосны гне,
Праз лясныя свішча нетры,
Ці каліну закране,
Што ў маім варожыць садзе,
Ў неба сіняе глядзіць
І пакуль шчэ – не ў нарадзе,
Не спяшаецца бяліць
Галаву вянком вясельным,
А чакае цёплых дзён,
Каб малюнкам акварэльным
Гнуцца з ветрам ва ўнісон.
31. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120053104308