Подых вясны
3
Першы месяц вясны, яго сярэдзіна. Горад хацеў уздыхнуць-узляцець як птушка. Але зіма яшчэ папярэджвала, што яна павінна застацца тут, яшчэ трымаць у сваіх халодных абдымках горад. Паветра таксама было шэрае , больш меньш пахмурнае , але можа гэта тая прыкмета, каб праз яе з’явіўся першы сонечны промень.
Ці горад веснавая скарбонка хацелася не стрымаўшы спытаць яго! Але ж трэба было чакаць. Заварушыліся ручаіны, на асфальце лілося, хадзіць было дрэнна ! Як раз на выходных надвор’e пачало змяняцца. З пад снега з’явілася пажаўцеўшая трава. Крыху стала цяплей!
…Ужо ў хатах гарэла святло. Падыходзіў вечар. На вуліцу выйшаў чалавек і пастаяў каля веснічак. Гэта быў Алесь Глебчык! Дыхаў паветрам, каб у цяжкай галаве праяснела, бо ў такое надвор’е знаходзіўся дома і сёння там правёў большы час. Дужа не апранаўся, бо застаўся на хвіліну другую. Усё ж прызадумаўся. Пайшлі думкі пра жыццё успаміны пра бацьку с маці , пра школьныя часы, пра сённяшні стан, і адчуванне гэтых думак было цяжкім і марудным і з нейкай вясенняй палёгкай. Ягонная гарэзлівасць у вачах знікла. Колер скуры стаў вельмі і белым і сам ён як бы то паляцеў у краіну сурьёзных успамінаў. Потым як бы прачнуўшыся агледзеў хату, што трэба зрабіць… трэба калі будзе цёпла купіць фарбаў і паднавіць ды і паправіць агароджу.
Раптам аднекуль падбяжаў Цішак. Алесь адразу пазнаў яго і памацаў з посмішкай па галаве. Чый гэта быў сабака было невядома. Але людзі з вуліцы гаварылі, што ў другім правулку, на канцы яго, жыў некалі адзін… і Цішак быў любімым сабакам гэтага чалавека і рыбаліць яны разам хадзілі як лепшыя сябры. Ды вось нешта не паладзіў з жонкай і з’ехаў , а Цішак застаўся тут, і жонка некуды знікла . Ды і не браў гэтай гісторыі Алесь да галавы, бо многа што кажуць. Калі слухаць усіх дык можна цэлы свет аб’ехаць .
Часам Цішак бавіў яго, прыходзіў да веснічак. Ён быў нейкі і сумны і вяселы пёсак адразу, гэты чыталася у яго вачах. Алесь калісьці і прыгашчаў яго, але да сябе не браў. І вось зараз таксама вынес тлусты кавалак каўбасы.
Свидетельство о публикации №120053103654