Хмаркi мяккiя бела-шэрыя...

***
Хмаркі мяккія бела-шэрыя
Над бярозамі ўсё плывуць…
У зямлю сваю моцна веру я,
У людзей, што на ёй жывуць,

Абганяюць усходы бульбачкі,
Паліваюць свае гуркі,
Ці грабуць, можа, сена ў гурбачкі,
Ці то косяць – каля ракі.

У зямлю сваю моцна веру я,
У людзей, што на ёй жывуць
І за хлеб яе поўнай мераю
Шчырай працаю аддаюць.

29. 05. 2020 г.


Рецензии