Аб ЛiМе

Як добра, што крытыкі ёсць паміж намі,
А Дар'я Смірнова- здабытак для нас!
Яна спавядае пра тое, што самі,
Сказаць мы не можам у творах падчас.

Чытаю нататкі аб гэтым у ЛІМе,
Знаёміць з падручнікам новым яна.
Птушыная мова- як сэрца не прыме,
Калі тут падрымкі такая сцяна.

Але прабачэння прашу ў народа,
Не мог я адразу ўсё зразумець:
Калі гэта верш -то мо новая мода?
З якою ў крок нам старым не паспець.

Ці проза мо гэта, якой мы не чулі,
Вось Дар'я пра гэта хвіліну і час.
Каб сэнс зразумелі, ды сутнасць адчулі,
Астатняе ўсё не датычыцца нас.

Цяпер прачытаўшы і я разумею:
Без працы Смірновай у ЛІМе не быць.
Чытаю сівею- чытаю нямею,
Каму пачало ты мастацтва служыць!

А як я спяшаўся да гэтай газеты?!
Здалось прытулюся- адчую размах.
Ды зместам яе за жывое задзеты,
Пакрочу далей са слязьмі на вачах!

 


Рецензии