Будзильник

Пойдзем ужо!
Што ты скруціўся вужом?
Бачыш, на сцэне — ружжо
І промні крыжом.

Чуеш, пад'ём!
Хопіць хавацца за сном:
Бок аж пячэ агнём,
І штосьці за шклом.

Мабыць — яна?
Сорам: з відна да відна
Б'ешся, нібыта вайна —
А сёння вясна.

05.05.2020


Рецензии