Шаленства
Заместа звыклых чарвякоў.
Абводжу новае вачамі —
І раптам чую прывітанні
Калматых сонных дзьмухаўцоў:
— Здароў!
Гляджу — шаленства ва ўладзе
І пырскае ва ўсе бакі :
На дрэвы ў краскавай паразе,
Зямлі зялёнае бязладдзе...
Пуляе ў мінакоў з рукі
Цвікі.
І мне патрапіў цвік у вока,
У сэрцы засвярбеў другі —
Ад іх шаленства з кожным крокам
Паўзе па сінапсах глыбока,
Пампуе проста мне ў мазгі
Гігі:
Два гігабайты графаманства
Ды здымкаў бэзу з тэрабайт.
Прабач, жыццё, даруйце, панства!
Цяпер я згуба для грамадства,
Бо думкі на вясновы лад —
Лайт.
21.05.2020
Свидетельство о публикации №120052207767