Жыццё ляцiць, як хмары над зямлёй...

***
Жыццё ляціць, як хмары над зямлёй,
Жыццё плыве і з хмарамі сплывае
З зямлі маёй. Не затрымаць на ёй,
Чаго душа ў сабе не затрымае.

Не затрымаць кахання цеплаты,
Калі сплыла з вясноваю вадою,
Ды спадзяюся, застанешся ты
Ў спякотны дзень і лютаю зімою.

Хоць ты не кінь, не праляці, як пух,
Што з дзьмухаўцоў ляціць і пралятае.
Дай выстаяць, дай перавесці дух,
Тады й зямля яшчэ нас затрымае.

22. 05. 2020 г.


Рецензии