Дождж сыпане, цi сонейка заззяе...

***
Дождж сыпане, ці сонейка заззяе,
Ці хмарак рой нясецца над зямлёй.
Адна душа пачуцці мае знае,
І давяраю іх я толькі ёй.

Пачуцці, як вясенняе надвор’е:
То плачуць, то смяюцца, то зіхцяць,
То заліваюць сумам мае мроі,
То ў сінь нябёс узнёслыя ляцяць.

Зноў плача дождж на стомленыя вішні,
Змарыліся, бо ў холадзе цвітуць.
Так і пачуцці, бы на папялішчы,
Як пройдзе дождж, дык зноўку ажывуць.

20. 05. 2020 г.


Рецензии