Сяджу адзiн
Што ад вушнога млее звону,
Ружовяць сонца прамяні
Аблокаў белую карону.
У парку пошчак салаўя
Зрываецца на першай ноце,
Як колісь маладосць мая
Так абарвалася ў гаркоце.
Мой лёс! Ты мне падараваў
Жаданне вечнае палёту,
Каб салавейкам даспяваў
Узятую аднойчы ноту!
Свидетельство о публикации №120051905247