Пару кустоу буякоу абкапау...
Пару кустоў буякоў абкапаў,
Потым – рабінку з язмінам.
Сеў пад ігрушай, бо крыху прыстаў.
Глянуў на хвойнік. Ён клінам
Неба падпёр за гародам маім,
Ўрэзаўся ў чорную хмару,
Што так шырока навісла над ім…
Сеў і пра вечнае мару.
Вечнае неба над садам плыве,
Травеньскі блізіцца вечар.
Кроплі дажджу на шаўковай траве,
Вее няўрымслівы вецер.
Добра мне так вось у садзе сядзець,
Слухаць, як ціўкаюць птушкі.
І, калі пець, дык пра вечнае пець –
Хоць бы пра квецень ігрушкі…
19. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120051904743