Наперад!
У жыцці было добрага шмат:
І каханне, і вернасць, і вера,
Што сустрэчны не вораг, а брат!
Ўсё былое нам помніць трэба,
Каб памылак жыцця не рабіць,
Каб мець хату і хлеб, і да хлеба,
Каб ствараць, а не рэзаць і біць!
І Зямлю берагчы, як зрок вока,
Бо ў сусьвеце такое няма!
І быць пільным, каб ненарокам
Не паўстала свабоды турма!
Памяць наша - дзівоснае сіта,
Яно сее падзей агмяні
І ніколі не будзе забыта
Дабрыня, як і цяжкія дні!
Толькі памяць падкажа дарогу,
Па якой нам наперад ісьці.
Памяць продкаў вазьмі ў дапамогу,
Каб край родны зноў змог расцвісьці!
Свидетельство о публикации №120051910145