Бялёсы дождж мяцелiць i мяцелiць...

***
Бялёсы дождж мяцеліць і мяцеліць,
Ды так, што май ад холаду застыў.
Халодны дождж пачуцці мае спеліць
І навявае сумны мне матыў.

Бялёсы дождж. Халодныя крупінкі
Сцякаюць ціха па майму акну.
Халодны дождж ідзе без перапынку,
Трымае моцна познюю вясну.

І сонца ў небе выблісне і гасне,
Як у жыцці кароткая любоў,
Што нам здаецца доўгім, вечным шчасцем,
Пакуль дажджы не зменяць яе зноў…

18. 05. 2020 г.


Рецензии