Сягоння то сонца, то дожджык, то вецер...
Сягоння то сонца, то дожджык, то вецер,
І нават вясёлка над хатамі ззяла.
Сягоння быў травень, быў травень на свеце,
Ды толькі душы ўсё ж чагось не хапала.
А ёй не хапала былой весялосці,
Утульнай размовы за позняй вячэрай,
Нібыта душу не пазваў хтось у госці,
А толькі глядзеў у яе з недаверам.
Праходзіць усё, пройдзе некалі й гэта.
Устанеш і сонца сустрэнеш у хаце.
А вось ці сустрэнеш шчаслівае лета,
Як тое, калі сустракаў яго… з маці?
17 – 18. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120051804780