Сон пра рыцара бел. мова
У пакоi cпаў чалавек; у гэтым месцы было не так ужо і багата-стаяла старая мэбля, якую намагаліся таксама замяніць: невялікі сэрвант свайго вырабу, які візуальна падзяляўся на дзве паловы, праз шкло якога вылучаліся пузатыя келіхі; таксама быў стол і ложак, на сценах нядаўна з’явiліся фотаздымкі, сям’i чалавека, якi жыў тут! Здавалася, на той сцяне, якой яны віселі-была дошка часу! На адным з фотаздымкаў стаяла жанчына з дзіцяці і бацькам, на гэтым фотаздымке яны былі ўсе разам!
Што казаць пра самога гаспадара ,які адпачываў , то за кожным чалавекам, які сніць можна зрабіць такія назіранні: гэта колер валос, авал твару, выразнасць вобліча і таксама адчуванне подыха сна! Твар быў просты і юнацкі, валасы белыя крыху адлівалі шэрым!
Мужчына спаў у белай майцы, але вось нешта занепакоіўся, ды і што можа прысніць чалавек? Гэта пытанне адвечнае, загадковае, нават касмічнае. Раней,у мiнулым сны тлумачыліся , але ужо гэтаму чалавеку было не да ўсялякіх дробязяў, і калі б той прачнуўся, то наўрадці пачаў шукаць тлумачанне! Бо можа гэта само жыццё, пасылае свае прыкметы і знакі, каб накіраваць яго. Але ж
сны таксама можна параўнаць і з фатамарганаю, якая з’явілася i знікла! Мабыць, мы бачым нешта цікавае і не падрабязнае! Можа дзесьці ў іншых сферах вырашаецца жыццё, а мы не ведаем пра гэта. Хацелася б верыць ў дабразычлівы сон!
…А снілася чалавеку вось што: “ Ён з іншымі ў цяжкіх кальчугах , разам ідзе, скачуць доўга, у яго таксама на поясе меч, але ўжо рухаюцца марудней, павальней! Ўдалечыні бачыцца замак. …І вось брамы адчыніліся , яны зайшлі!" Цяжкая і белая пакута прабегла па твары, але адпусціла і ўжо немагчыма было сказаць ці было тое, што прыбачылася, ці толькі то ўвогулле то была пакута, якая хацела знікнуць і больш не з’яўляцца!
Свидетельство о публикации №120051703867