Ружовыя пялёсткi яблынь раннiх...

***
Ружовыя пялёсткі яблынь ранніх
Зрывае вецер, гоніць па зямлі,
Нібы мае надзеі і жаданні,
Што так як след яшчэ не расцвілі.

Паўзе па небе хмара чорным дымам,
Халодны вецер голле саду гне.
Дажджу няма. На жаль, праходзіць міма,
Як тыя мары – у забытым сне.

Згадаць той час, калі я быў шчаслівы,
Халодны вецер мая не дае.
А вецер гне і яблыні, і слівы,
І ўсе надзеі светлыя мае.

16. 05. 2020 г.


Рецензии