Халодны май, i толькi мора...
Халодны май, і толькі мора
Гарачых зорак-дзьмухаўцоў.
І нейкі вірус – гэта гора,
І спіны мокрыя касцоў.
Траву ужо усюды косяць,
Нясуць расаду ў парнікі,
А вірус той вятры разносяць,
Дай Бог, каб ён не на вякі!
І усміхаецца лагодна
Ў празрыстым небе сонца твар.
І ўсё на свеце верагодна –
І гора, і Гасподні дар.
Жыццё ідзе, вясна красуе,
Зямлю капае беларус.
Бог міласэрны, Ён пачуе
І зніме з нас пакуты груз.
14 – 15. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120051503861