Атамная станцыя Рыдэля

Я павінен зьнішчыць гэтую дурную радзімку на маім ілбе. Гэта не адна з тых прывабных і ўпрыгожваючых радзімак. Магчыма, яна кацэрагенная і, між іншым, у мяне ўзьнікае агідная шкодная звычка церабіць яе пальцам фактычна ўвесь час калі я думаю. Спадзяюся, што яе магчыма выдаліць бясьпечна.

Толькі што я бачыў сон пра ракавую хваробу.
Я працаваў на атамнай станцыі ў якасьці апэратара на кампутары. На станцыі адбыўся выбух у рэактары, але ўсё, што я магу ўспомніць, гэта тое, што здарылася пасьля гэтага. Канешне, ад гэтага моцнага выбуху павінен быў быць пэўны беспарадак, паніка, гвалт, дым і г.д. А я толькі памятаю, што ў мяне узнікла моцнае жаданьне пабегчы. Калі я азірнуўся вакол, усе хто быў яшчэ у пакоі захоўвалі ваенны спакой. Я прымусіў сябе застацца сядзець на месцы, і прыляпіўшыся да фатэля, я раптам адчуў, что з усіх маіх пораў пачынае выходзіць пот – нібыта цёплы мёд.

Гэта быў вялікі пакой, у якім знаходзілася каля 20 кампутараў, выглядаючых састарэлымі. Манітор, які знаходзіўся перад мною – гэта зеленаватага колеру манахромная электронна-прамянёвая трубка. Перад кожным кампутарам сядзелі апэратары. Гэта была адна толькі моладзь, і хлопцы мелі кароткія фрызуры. Я пазнаю сярод іх некаторых з маіх былых аднаклясьнікаў.
Кожны зь іх нешта старанна друкаваў на тэрмінале кампутара. Добра, яны падаюць каманды на выключэньне рэактара. Я разумею гэта зь некалькіх кароткіх фразаў, якімі яны абменьваюцца. Між іншым, я пільна і бездапаможна глядзеў на свой манітор, але бясконцая плынь зялёных лічбаў не мела ніякага сэнсу для мяне. Думкі, якія з’яўляюцца ў мяне, цалкам староннія. Ці павінен я папярэдзіць CNN? Альбо BBC? Але як? У любым выпадку, як я выйду адсюль? Як я магу зкантактавацца зь кім-небудзь па-за межамі Беларусі? Ці застануся я жывы, каб распавесьці пра гэта? Наколькі шмат людзей могуць памерці ў Менску?
Раптам адна дзяўчына спыняе мае думкі. Яна загадвае ўсім пачаць выключэньне.
Як невялікая вайсковая адзінка, мы ўсе разам усталі і пачалі рухацца ў другі канец пакоя. Там, на сьцяне, знаходзіўся вялікі дысплэй з двума рэактарамі, намаляванымі ў выглядзе цыліндраў з рухаючыміся каляровымі крывымі лініямі ўнутры іх, мноства лічбаў цякло як плынь побач з выявамі рэактараў. Гэта ўсё было быццам у реальным маштабе і часе. Вялікая тлустая лічба міргала ў ніжняй частцы экрана: 10, некалькі мірганьняў, 9, некалькі мірганьняў, 8, ... А я глядзеў на дзяўчыну, якая давала загад. Яна вельмі тонкая, стромкая, зграбная і бодрая як прыгожая мадэль з моднага шоў, і яшчэ адчуваецца, што яна лідэр. Як толькі лічба на вялікім экране скакнула на адзін, яна склала свае рукі, магчыма, ў малітве. Яшчэ некалькі сэкундаў прайшло, і здавалася, што лічба ніколі не зменіцца на нуль. Але гэта адбылося.

Першы рэактар выключаецца зараз. Паведамленьне побач з першым цыліндрам пачынае рухацца з падвоеннай хуткасьцю: “Менск-Альфа выключаецца, лічбы, лічбы, лічбы, напруга, ватты, мэга-электрон-вольты, узроўні, выдаленьне графітавых стрыжняў, лічбы, лічбы, лічбы...” Каляровыя крывыя унутры цыліндра раптам змяніліся і пачалі зніжацца. Чырвоныя крывыя сталі зялёнымі і блакітнымі, а потым зусім зьніклі. Менск-Альфа вырубіўся. На самой справе там былі бачныя нейкія дзіўныя абразкі, каторыя выглядалі як маленькія анімацыйныя вогнішчы, але, здаецца, ніхто не звярнуў на гэта ўвагу. “Менск-Бэта выключаецца...” Крывыя ў другім цыліндры таксама пачалі зьніжацца. Цягам хвіліны крывыя і лічбы спынілі свае скачкі, і я падумаў на момант, што нашая місія скончылася. Як толькі да мяне зноў вярнуліся думкі аб выратаваньні, дзяўчына нешта надрукавала на тэрмінале, і карціна на вялікім экране пашырылася. Ніжэй ціліндраў зараз у блакітным колеры з’явілася мапа калідораў. На пляцоўцы побач зь Менск-Альфа была чортава блытаніна і “каша”. У большасьці пакояў і праходаў мільгацелі значкі, якія адлюстроўвалі чырвоныя вогнетушыльнікі і маленькія анімацыйныя полымі. Відавочна, што гэтыя полымі маглі б патушыць толькі людзі. Я спадзяваўся, што мы не павінны выходзіць туды. Толькі я падумаў так, як у гэты ж момант адзін з хлопцаў устаў і сказаў: мы павінны патушыць вагонь! Гэта наш абавязак! Камандзір, загадай нам ісьці ў калідоры!

Я хацеў спытаць іх аб узроўнях радыацыі. Гэта ёьсць мая найбуйнейшая перасьцярога цяпер. Ці была там уцечка радыацыі? Ці можам мы давяраць гэтай лічбавай карціне на вялікім экране? Ці хочам мы выжыць наогул? Раптам мой мозг пераключыўся ў рэжым звышбачаньня. Я мог ясна назіраць, як шчупальцы ракавай хваробы захопліваюць маю галаву, яны растуць з ашаламляльнай хуткасцю паглынаючы ўсё маё цела, засяляючы яго муціраваннымі клеткамі, пашыраючыся за межы майго фізічнага цела і распаўзаючыся па падлозе. Затым я выйшаў з гэтага стану, я вярнуўся думкамі ў наш апэратарскі пакой.

Я не жадаў выказывацца, калі там разгарэлася дыскусія вакол інфармацыі на экране, і толькі спытаў хлопца, які быў побач са мной, аб узроўнях радыацыі. Ён сказаў, што адправіў некаторыя дадзеныя на прынтэр якраз перад выключэньнем. Мы зь ім цішком пайшлі назад у другі канец пакоя, і ён узяў у рукі раздрукоўку. У гэтыя хвіліны уплыў вялікіх радыацыйных дозаў ужо павінен быў пачаць уздзейнічаць, таму што я асабіста ўжо меў цяжкасьці з уласнай арыентацыяй і не памятаваў выразна, што наогул здарылася. Апошняя рэч, якую я магу успомніць, гэта спуск ў ліфце з тым хлопцам. У маіх вачах усё пачало расплывацца, але я змог убачыць папярэджваючы знак, не карыстацца ліфтам у выпадку пажару, і мне хацелася б каб мы спускаліся па лесьвіцы.

У наступны момант я апынуўся у доме маёй бабулі ў невялікім горадзе Ворша. Усё вакол такое ружовае, пазбаўленае усялякай вагі і рэчыва, невыносна светлае. Бабуля шчыра вітае мяне і, паколькі яна цалуе мяне ў шчаку, я раптам падумаў, што магчыма я памёр. Потым я сказаў сам сабе ўслых: “Мая бабуля ячшэ жывая, значыць я проста страціў прытомнасць і, верагодна, што маё цела ляжыць у тым дурацкім ліфце на атамнай станцыі. Магчыма, гэта зноў толькі звышбачаньне і ўсялякая чартаўня”. Я выходжу з дому і бяру ўсю пошту з паштовай скрыні. Бабуля не правярае яе часта, таму ў ёй вельмі шмат бандэроляў, лістоў і іншай пошты. Я нясу гэта на веранду і сартырую, заўважаючы са зьдзіўленьнем, што большасьць пошты адрасаваная мне, хаця я ніколі не жыў у Воршы. Кампутарныя кнігі і падручнікі па мовах. Мая бабуля распавядае мне гісторыі з тутэйшага жыцьця, пакуль я праглядаю пошту. Раптам, у мяне ў вачах імгненна з’яўляецца выява пажарнага, якая накладваецца на сілуэт бабулі, скажаючы яе рысы, спачатку нямоцна, затым робячы іх надзвычай няправільнымі да поўнай непазнавальнасьці. Я мог зь цяжкасьцю чуць яе голас, быццам нейкі далёкі няскладны рытм напаўняў мае вушы.
 
“Гэта дзіця Чарнобыля” - кажа яна.

Уладзімер Каткоўскі (Рыдэль). 19.6.76 - 25.5.07

Пераклад з ангельскай.


Рецензии