Новое утро
Зноў маё каханне без надзей.
Ды, парою, мара ўзаўецца
І пад столлю абы што прадзе.
Ужо занадта важдацца не буду,
Без цябе і дня не існаваў.
Учэпіста са мною ты ўсюду,
З-за цябе ні раз паспагадаў.
Так жыву. Не вылечна кахаю,
Як ніхто ў прыстанішчы зямлі.
Я цябе ў вершах падтрымаю,
Каб гады замілавана ішлі.
Ты мо лічыш – усё мінула, годзі.
Лепей, што ёсць зараз пад рукой,
Ды пачуцце вутлае мо шкодзіць,
А маё ўсё плешчацца ракой.
Не бяры, чаго душа не прагне.
Толькі мне ты сэрца расхіні.
Нават у склепе з холаду не чахне,
Што здаўна ў душы на вышыні...
Зноў вясна адзенецца ў расінкі.
Падзівіцца часу не шкадуй.
Дачакацца б сёлета дажынкі.
Я прашу - каханне падаруй.
Свидетельство о публикации №120051402781