Майскi снег, i дождж, i промнi...

***
Майскі снег, і дождж, і промні
Сонца весняга пад вечар.
Майскі снег. Яго запомні,
Нібы першую сустрэчу.

Майскі снег. Квітнеюць грушы,
Абсыпаюцца пялёсткі.
Дай жа Бог, каб не парушыў
Ураджай сняжок той жорсткі.

Майскі снег. Цвярозы роздум
Пра жыццё, якое снежыць
І бывае часам розным –
Сухавейным, стылым, свежым.

Ці такім, як снег вясною,
Што растане й не заўважыш,
Ці халоднаю расою,
Ці такім, што і не скажаш…

12. 05. 2020 г.


Рецензии