Успамiны
Калі яшчэ жывая памяць роду!
Тады не трэба спіны прагінаць
І кланяцца вялікаму народу.
Нам памяць продкаў шырыць далягляд,
Для развіцця, прагрэсу моц даруе
Паказвае сяброў надзейных рад
І тых, хто перашкод сцяну муруе!
Бо той багаты, хто ўспаміны мае,
Хто не забыў адкуль з'явіўся ён,
Каго гук мовы роднае яднае,
А не нясе падзей памерлых звон!
Шчаслівы той, хто мае ўспаміны,
Яны бо асвятляюць шлях да мэты,
Бо сьветлы позірк любых воч адзіны,
Хто адкрывае нам жыцця сакрэты!
Свидетельство о публикации №120051102650