Там сцяжынка праз луг прабяжыць...
Там сцяжынка праз луг прабяжыць,
Ціханкову мінаючы хату.
Там алешнік зялёны шуміць,
Там крыніца схавалася ў шаты.
Там нап’юся крынічнай вады,
Як калісьці ў дзяцінстве далёкім.
Праз алешнік пайду, а тады
Адпачну пад вярбою высокай.
Там на ўзгорку – калгасны наш сад,
А за ім – магазін у нізіне.
Я сустрэчнаму ветрыку рад
І пры сцежцы – пахучай каліне.
Так вясною я ў школу іду,
Дзе тры класы ў адным памяшканні,
І крынічную п’ю я ваду
Ў сваім сне аж да самага рання…
08 – 10. 05. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120051004071